Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.02.2021

Гутарка-выстава

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года. 

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.

                                      П. Панчанка

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

Напярэдадні Дня роднай мовы з мэтай выхавання павагі і пачуцця любові да Радзімы, беларускага слова, 20.02.2021 г., у школьнай бібліятэцы прайшла гутарка-выстава “Які ж гэта цуд – слова, мова твая”. У ходзе гутаркі ўспаміналіся творы беларускіх класікаў Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча і іх уклад у развіццё беларускай мовы, літаратуры і ўвогуле, у лёс краіны. Навучэнцы пазнаеміліся з музычнымі творамі, напісанымі на іх вершы, былі і перакладчыкамі, і словаведамі, і паэтамі. Іх увазе была таксама прадстаўлена кніжная выстава па назве сустрэчы.